16 верасня у Гародні прайшла 9-я Крытычная маса – больш за 50 веласіпедыстаў паехалі па горадзе з сцягамі і плакатамі.

Крытычная маса – акцыя веласіпедыстаў за раўнапраўны рух на дарогах. Гарадзенскія веласіпедысты таксама патрабуюць ад улад арганізацыі ў горадзе веластаянак і веласіпедных дарожак. У гарвыканкам плануецца падаць заява аб гэтым.

Крытычная маса праводзіцца ў горадзе кожныя два тыдня, кардынацыйнай пляцоўкай выступае сайт http://krutipedali.info – на ім публікуюцца веласіпедныя навіны, на яго форуме абмяркоўваюцца будучыя маршруты і сцэнары акцый.

Дзевятая акцыя ўмоўна была названая “Вялікі круг пашаны”, бо прайшла па доўгім маршруце практычна праз усе раёны горада.

Па словах удзельнікаў Крытычнай масы, міліцыя пакуль не мяшала правядзенню акцый. Кожная новая акцыя прыцягвае новых веласіпедыстаў – з кожным разам “пачаткоўцаў” становіцца ўсё больш, – гавораць удзельнікі КМ.

30 верасня адбудзецца юбілейная 10 Крытычная маса ў Гародні. Абвешчана таксама, што па завяршэнні юбілейнай акцыі ў мяцовым парку будуць праведзеныя “велагонкі з суперпрызамі”.

// nn.by

Оставить комментарий