Критическая масса

О нас пишут: Наша Ніва, Компьютерные вести

Крытычная маса ў Горадні
Наша Ніва, nn.by

9 траўня ў сеціве зьявілася старонка «Крытычная маса ў Горадні».

«Крытычную масу» часам завуць «веласіпедным флэшмобам» — і сапраўды, «прылады» флэшмоба (хуткае з’яўленне, прытрымліванне зададзенаму сцэнару і маршруту, масавасць, распаўсюджванне інфармацыі праз альтэрнатыўныя крыніцы і г.д.) выкарыстоўваюцца пры правядзенні КМ. Галоўнае адрозненне — у мэтах мерапрыемства.

КМ — гэта спосаб веласіпедыстаў заявіць аб сваёй прысутнасці на дарогах і неабходнасці раўнапраўнага руху на іх.

«У Горадні вельмі добры патэнцыял для перамяшчэння па горадзе менавіта на роварах — вузкія вулачкі, вялікі гістарычны цэнтр, невялікі «роскід» паміж дзелавымі і жылымі раёнамі і г.д.», — гаворыць адзін са стваральнікаў старонкі.

«І ровараў у горадзе таксама вялізная колькасць — з кожным годам усё больш! Але нягледзячы на гэта па-ранейшаму адсутнічае элементарная веласіпедная інфраструктура — веласіпедныя дарожкі, месцы паркоўкі, знакі на дарогах. Пры гэтым ні ў каго не ўзнікае пытанняў, калі сотні аўтамабіляў струменем едуць па дарозе. А вось групу веласіпедыстаў, да прыкладу, упэўніваюць у тым, што для іх сумеснага руху па дарозе неабходны дазвол «зверху»… Мы лічым, што пытанне наспела і гэтую сітуацыю пара мяняць».

Як гаворыцца на старонцы «Крытычнай масы ў Горадні», акцыя аб’ядноўвае ўсіх — веласіпедыстаў розных узростаў, стыляў катання і інш. «Наша сіла — у згуртаванасці і яднанні! У нас ёсць агульныя інтарэсы і дабіцца іх лягчэй, калі мы разам!» — кажуць стваральнікі.

Да нядаўняга часу акцыі КМ у Беларусі праходзілі ў асноўным у сталіцы. Горадня стала першым абласным горадам, дзе з’явілася бачына КМ.

Меркавана, першая акцыя Крытычная маса ў Горадні адбудзецца 27 альбо 28 траўня 2006г. Зараз на сайце krutipedali.info абмяркоўваецца сцэнар і маршрут акцыі.

***

Сайт Критической массы в Гродно

Компьютерные вести, nestor.minsk.by/kg/

9 мая состоялось официальное открытие сайта «Критическая масса в Гродно». «Критическую массу» (КМ) иногда называют «велосипедным флэшмобом» — и действительно, «инструменты» флэшмоба (быстрое появление, следование заданному сценарию и маршруту, массовость, распространение информации через альтернативные сми и т.п.) используются при проведении КМ. Главное отличие — в целях мероприятия. КМ — это способ велосипедистов заявить о своем присутствии на дорогах и необходимости равноправного движения на них.

До недавнего времени акции КМ в Беларуси проходили в основном в столице. Гродно стал первым областным городом, где появился сайт КМ. Предположительно, первая акция Критическая масса в Гродно состоится 27 либо 28 мая 2006г. В настоящее время на сайте обсуждается сценарий и маршрут акции.

***

Также спасибо городскому блогу s13.ru и Гродненскому блогу blog.grodno.net!

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *