Новости
07.08.2007
"Проводы лета": 31 августа - новая акция КМ
17.07.2007
В Гродно открылся первый велопрокат
Велосипедные новости
07.08.2007
Против председателя Буда-Кошелевского райисполкома могут возбудить уголовное дело
07.08.2007
Велопробег "Париж-Москва 2008" пройдет по Гродненской области
12.07.2007
Старшыня райвыканкама збіў веласіпедыстку - і яго апраўдалі
03.07.2007
Берасьце: велапрабег у гонар кіраўніка ўраду БНР
02.07.2007
У Мінску хлопец на ровары пераляцеў праз 11 чалавек


Голосование
Готовы ли поучаствовать в информировании гродненцев о Критической массе?
Готов распечатать и расклеить несколько листовок
Могу сделать флажки для очередной КМ
Могу помочь расклеить готовые листовки на остановках
Могу развесить объявления в университете
Расскажу о КМ своим друзьям и знакомым
Нет, не готов
      
  Посмотреть результаты
  Показать другие вопросы
Партнерские ссылки
Велосипедные новости
25.05.2007
"Крытычная маса" ў Менску - ізноў пад кантролем

Апошнюю пятніцу месяца ў шмат якіх краінах свету раварысты збіраюцца ў “Крытычную масу” і едуць па вуліцах гарадоў. Іх дэвіз: мы не перашкода руху, мы — частка руху! “Крытычная маса” традыцыйна адбываецца ў Сан-Францыска, Лондане, Варшаве, Кіеве, Маскве... Не абмінае гэта з’ява і беларускія гарады. 17-я “Крытычная маса адбудзецца 25 траўня ў Мінску. Ля помніка Багдановічу збяруцца веласіпедысты .


 

Сцежкі і паркоўкі ў Мінску яшчэ не пабудавалі, але на актывістаў веларуху ўжо звярнулі ўвагу. Апошні прабег прайшоў пад патрулём ДАІ. Як пачаліся гэтыя ўзаемаадносіны, кажа Яна:

“На 15-ю “Крытычную масу” яны прыехалі і сарвалі яе. Нам перагароджвалі шлях. Гэта была пастанова зверху: “Займіцеся імі. Хай яны займаюцца фігнёй, але пад наглядам”. Міліцэйская свядомасць: калі едзе група веласіпедыстаў, трэба зрабіць ім “зялёны калідор”. “Крытычная маса” ў такім выглядзе перастае быць часткай руху. Гэта становіцца і паказухай і пратэстам пад наглядам”.

Маршрут будучага велапрабегу ўжо ўхвалены ў ДАІ і таксама пройдзе з патрулём. У гутарцы з прэсавым сакратаром упраўлення ДАІ Мінска Юрыем Красновым атрымалася высветліць:

“25-га пройдзе прабег у 19:00. Маршрут – Максіма Багдановіча, Сурганава, Радыяльная, Ваўпшасава, Ванеева, Аэрадромная, праспект Жукава, праспект Пушкіна, Арлоўская, Багдановіча, Старажоўская, фініш ля Вострава слёз. Для Мінску веласіпедысты – гэта не праблема. Кіроўца ведае, што ёсць машыны. Як толькі з’яўляецца веласіпед, яго не заўсёды заўважаеш таму, што не настроена ўвага. Іх мала, таму пра іх і не думаеш”.

А я вырашыў пацікавіцца кіроўцаў: Ці часта вы сустракаеце веласіпедыстаў на дарогах Мінску?

“Увесну і летам вельмі часта. У цёплую пару года.”

“Едзеш — баішся, каб не збіць. Не ведаеш, куды ён таргане.”

“Даволі часта. Аднойчы збіла. Ехаў перада мной і стаў пераязджаць дарогу. Усё абышлося, але хлопец вельмі спужаўся.”

“Вось ён едзе па пешаходным пераходзе. Але за машынай яго не відаць. Можа, аварыя быць.”

У тым, што неабходна развіваць велаінфраструктуру, згодныя ўсе ўдзельнікі руху — і пешаходы, і кіроўцы:

Студэнт: “У нас веласцежак амаль няма. Усяго тры ці чатыры сцежкі па Мінску”.

Малады чалавек: “У цывілізаваных краінах ёсць сцежкі для веласіпедыстаў на праезнай частцы. Варта было б гэта зрабіць у нас. У большасці яны рухаюцца па тратуару і п’яных людзей могуць чапляць”.

Кіроўца: “Курсы арганізаваць для школьнікаў. Знакі ставіць”.

Справа — за драбязой: калі ж улады пачнуць не толькі патруляваць раварыстаў, але і створаць ім умовы для бяспечных і камфортных паездак?

Пра няўдалую спробу ўпраўлення фізкультуры гораду ініцыяваць пачатак будоўлі роварных сцежак у цэнтры распавядае намеснік начальніка ўпраўлення Генадзь Ліпскі:

“Была прапанова камітэту архітэктуры, там адмовілі. Нам не пайшлі насустрач. Плануем веласцежку. Яна будзе праходзіць па тэрыторыі трох раёнаў: Ленінскага, Заводскага і Цэнтральнага, уздоўж ракі Свіслач і ракі Мышка.Ужо дадзена заданне на праектаванне, а праз два гады ў нас з’явіцца 26-кіламетровая траса”.

Тым часам студэнты БДУ не чакаюць здагадак з боку гарадской адміністрацыі. Яны зрабілі сайт і пачалі ўжо збіраць подпісы для веластаянкі ва універсітэцкім гарадку. Распавядае студэнтка трэцяга курса ФПМІ Юля:

“Многія з тых, хто ездзіць, адзначаюць праблему: няма дзе ставіць, страшна пакідаць проста так. Збіраю подпісы, і потым усе мы падаем заяву ў адміністрацыю. Будзе праводзіцца дзесьці да сярэдзіны чэрвеня. Будуць подпісы, будзем выступаць, будзем прапаноўваць!”

Міхась Воўчак, Belradio.fm

  Версия для печати
07.08.2007
Против председателя Буда-Кошелевского райисполкома могут возбудить уголовное дело
07.08.2007
Велопробег "Париж-Москва 2008" пройдет по Гродненской области
12.07.2007
Старшыня райвыканкама збіў веласіпедыстку - і яго апраўдалі
03.07.2007
Берасьце: велапрабег у гонар кіраўніка ўраду БНР
02.07.2007
У Мінску хлопец на ровары пераляцеў праз 11 чалавек
31.05.2007
Настоящий must have: самые необычные велосипеды
15.04.2007
Дороги Китая: фотоотчет
15.04.2007
Абмяркоўваюцца прапановы па “дарожнай карце” па стварэнні інфраструктуры для бяспечнага руху веласіпедыстаў
03.04.2007
Чешские железные дороги дают велосипеды в прокат
  Другие новости
Страницы
Критическая масса
в Гродно

Велосипедисты за равноправное
движение на дорогах!

Создание сайта