Апошнюю пятніцу месяца ў шмат якіх краінах свету раварысты збіраюцца ў “Крытычную масу” і едуць па вуліцах гарадоў. Іх дэвіз: мы не перашкода руху, мы — частка руху! “Крытычная маса” традыцыйна адбываецца ў Сан-Францыска, Лондане, Варшаве, Кіеве, Маскве… Не абмінае гэта з’ява і беларускія гарады. 17-я “Крытычная маса адбудзецца 25 траўня ў Мінску. Ля помніка Багдановічу збяруцца веласіпедысты .

Сцежкі і паркоўкі ў Мінску яшчэ не пабудавалі, але на актывістаў веларуху ўжо звярнулі ўвагу. Апошні прабег прайшоў пад патрулём ДАІ. Як пачаліся гэтыя ўзаемаадносіны, кажа Яна:

“На 15-ю “Крытычную масу” яны прыехалі і сарвалі яе. Нам перагароджвалі шлях. Гэта была пастанова зверху: “Займіцеся імі. Хай яны займаюцца фігнёй, але пад наглядам”. Міліцэйская свядомасць: калі едзе група веласіпедыстаў, трэба зрабіць ім “зялёны калідор”. “Крытычная маса” ў такім выглядзе перастае быць часткай руху. Гэта становіцца і паказухай і пратэстам пад наглядам”.

Маршрут будучага велапрабегу ўжо ўхвалены ў ДАІ і таксама пройдзе з патрулём. У гутарцы з прэсавым сакратаром упраўлення ДАІ Мінска Юрыем Красновым атрымалася высветліць: Читать еще »

30 сакавіка ў Менску прайшла акцыя веласіпедыстаў Крытычная маса. Акцыя стала пятнаццатай па ліку і першай у новым сезоне 2007. Прыехала на акцыю каля 100 веласіпедыстаў. Аднак міліцыя не дала ўдзельнікам праехаць па запланаваным маршруце і некалькі разоў спрабавала яе сарваць. Читать еще »