Статыстыка дарожна-транспартных здарэньняў у Беларусі сьведчыць: летась у аварыях на дарогах загінула 1 670 чалавек. Крыху менш за палову загіблых – зьбітыя на пераходах пешаходы. Гэта значна больш, чым у суседніх Літве, Польшчы… Чаму так адбываецца?

Мне падалося, што ў Вільні ці Варшаве беларусаў бачна адразу. Падыходзячы да пераходу, яны зазвычай ступаюць на праезную частку, як у халодную ваду: нясьмела азіраюцца на аўтамабілі, што загадзя спыніліся прапусьціць пешых.

Аднак цягам апошняга году карціна пачала мяняцца. Паслухаем людзей на менскіх вуліцах. Читать еще »