«Адрыў» – гэта спаборніцтва па гарадзкім арыентаваньні. Удзельнічаць у ім можна і самому, і камандай. Сутнасьць простая – на старце і ў часе гульні атрымліваеш сьпісы кропак, якія мусіш знайсьці ды выканаць нескладанае заданьне.

Падарожнічаць па горадзе можна або на грамадзкім транспарце, або на роварах, або пехам. А каб удала згуляць, трэба ўсяго толькі добра ведаць Менск, умець карыстацца мапай ды не забывацца на ўважлівасьць і кемлівасьць. Таму хуткасьць у гульні хоць і мае значэньне, але зусім ня самае важнае. Читать еще »