У блогах пачалі абмяркоўваць «дарожную карту» па стварэнні інфраструктуры для бяспечнага руху веласіпедыстаў. Вось якія ўжо ёсць прапановы.

Гэтыя запісы грунтуюцца

  • на разуменні таго, што велаінфраструктура ня можна з’явіцца зніадкуль і адразу
  • на відавочным факце, што веласіпед у якасці сродку транспарту і стылю жыцця выбіраюць кожны год усё болей гараджан, у прыватнасці, мінчукоў
  • на відавочным факце, што прававая няпэўнасць веласіпедыстаў, іх “падвешанасць” між тратуарам і праезнай часткай не спрыяе бяспецы дарожнага руху ў цэлым, здароўю і жыццю пешаходаў і веласіпедыстаў у прыватнасці
  • на перакананні ў тым, што сітуацыя ігнаравання веласіпедыстаў не можа цягнуцца доўга і, галоўнае, не можа мець ніякага станоўчага выніку
  • на досведзе суседніх краін, Польшчы і Літвы, якія таксама нядаўна пачалі развіваць велаінфраструктуру і праходзілі праз пэўныя этапы ў гэтым паступовым развіцці.

Часавыя рамкі, якія падразумеваюцца пад прыведзенымі ніжэй этапамі, калі раўняцца на досвед суседніх краін, пры зацікаўленым падыходзе не павінны быць большымі за 10 гадоў.

Заклікаю зацікаўленых да канструктыўнага камэнтавання, заўваг і прапаноў. Читать еще »