Першую партыю горных ровараў выпусьцілі на Менскім мотавелазаводзе?. Пакуль спажыўцу прапануецца дзьве мадэлі, але надалей мадэльны шэраг стане значна багацейшым.
Сёньня на прадпрыемстве штодня вырабляецца каля трыццаці горных ровараў. Сёлета да канца году будзе выпушчаная тысяча штук. Налета аб’ём выпуску гэтай прадукцыі ўзрасьце ў два-тры разы. Але ў якой канкрэтна ступені павялічыцца іх вытворчасьць, будзе вызначаць попыт, які ўжо вельмі вельмі высокі.
Партнэрам мотавелазаводу стала японская кампанія «Шымана» – вядучы сусьветны вытворца горных ровараў. Пасьля дэталёвага вывучэньня вытворчасьці сталічнага прадпрыемства астравіцяне далі згоду на выкарыстаньне сваіх кампляктовых.
***
Насамрэч, горныя ровары на «Мотавела» выпускаліся і раней. Газета «Частная собственность» ў пакупніцкім аглядзе гаворыць пра іх як пра «» яшчэ ў 1999 годзе.
А што кажуць людзі:
++ — артыкул у рэдакцыі піцерскага роварнага парталу Bicycle.spb.ru
+ – абмеркаваньне на форуме Onliner.by
Крыніца: Наша Ніва
