Ля возера Чырвонае, што ў Пружанскім раёне, распачалося будаўніцтва турыстычнай вёскі. Там будзе 5 драўляных домікаў, разьлічаных на двух-чатырох чалавек.

Усе хаты стылізаваныя пад даўніну, але з сучасным абсталяваньнем і ўсімі выгодамі. Таксама плануецца камфартабэльны гатэль, рэстаран-карчма, музэй народнай творчасьці, спортпляцоўка, лазьня-саўна, канюшня з канямі для выезду і нават аквапарк. Читать еще »