У Пружанскім раёне будзе велатурыстычны маршрут «Каралеўскі тракт»
Ля возера Чырвонае, што ў Пружанскім раёне, распачалося будаўніцтва турыстычнай вёскі. Там будзе 5 драўляных домікаў, разьлічаных на двух-чатырох чалавек.
Усе хаты стылізаваныя пад даўніну, але з сучасным абсталяваньнем і ўсімі выгодамі. Таксама плануецца камфартабэльны гатэль, рэстаран-карчма, музэй народнай творчасьці, спортпляцоўка, лазьня-саўна, канюшня з канямі для выезду і нават аквапарк.
Паралельна ў раёне вядуцца працы па стварэньні велатурыстычнага маршруту «Каралеўскі тракт», які зьвяжа польскую Белавежу з Пружанамі і Ружанамі.
«Газэта для Вас» (Івацэвічы)