Анонсы, события,  Новости Беларуси

14 ліпеня ў Менску — гарадзкая транспартная гульня «Адрыў»

«Адрыў» – гэта спаборніцтва па гарадзкім арыентаваньні. Удзельнічаць у ім можна і самому, і камандай. Сутнасьць простая – на старце і ў часе гульні атрымліваеш сьпісы кропак, якія мусіш знайсьці ды выканаць нескладанае заданьне.

Падарожнічаць па горадзе можна або на грамадзкім транспарце, або на роварах, або пехам. А каб удала згуляць, трэба ўсяго толькі добра ведаць Менск, умець карыстацца мапай ды не забывацца на ўважлівасьць і кемлівасьць. Таму хуткасьць у гульні хоць і мае значэньне, але зусім ня самае важнае.

Апроч спартовага запалу, гарадзкое арыентаваньне – гэта яшчэ і пазнавальная экскурсія па горадзе, а таксама яскравае сьведчаньне выгодаў экалягічных відаў транспарту для гарадзкога жыцьця.

Наша Ніва

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *