Берасьце: велапрабег у гонар кіраўніка ўраду БНР
Цягам трох дзён прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці Берасьцейшчыны ладзілі вэляпрабег, каб ушанаваць памяць свайго земляка Аляксандра Цьвікевіча.
Велапрабег пачаўся ў Берасьці ды ішоў празь мясьціны, зьвязаныя зь лёсам знакамітага дзеяча, — Пружаны, Кобрын і вёску Лінава.
Аляксандар Цьвікевіч нарадзіўся ў Берасьці-Літоўскім, дзе пазьней працаваў адвакатам. Пасьля Першай усясьветнай вайны далучыўся да беларускага руху, стаў міністрам замежных справаў, а потым прэм’ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі.
У 1925 годзе Цьвікевіч вярнуўся з-за мяжы на заклік будаваць беларускую дзяржаву і ў 1937-м быў расстраляны.
Радыё Свабода