У Мінску хлопец на ровары пераляцеў праз 11 чалавек
У Мінску на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту праходзіць першы міжнародны роварны фестываль.
За выступамі майстраў на колах назіраюць каля тысячы гледачоў. Сярод 25 удзельнікаў фестывалю амаль усе прадстаўнікі Беларусі. Арбітражам займаюцца некалькі тытулаваных чэмпіянаў з Расіі.
Паводле словаў нашага карэспандэнта Міхася Воўчака, зараз удзельнікі фестывалю дэманструюць разнастайныя акрабатычныя трукі.
Нядаўна арганізатары фестывалю набралі сярод гледачоў 11 дабраахвотнікаў. Праз іх пераляцеў на ровары адзін са спартоўцаў. На шчасце ўсё скончылася добра і для гледачоў-смельчакоў і для спартоўца-рызыканта.
Выступы ўдзельнікаў першага міжнароднага роварнага фестывалю будуць адбывацца да 18-й гадзіны. Пасля пачнецца канцэрт рок-гуртоў.
belradio.fm